среда, 21 октября 2015 г.

Троица

     Вясна займае асаблівае месца ў беларускім народным календары. Гэта пара спадзяванняў на новы ўраджай, сустрэчы навалецця, радасці абуджэння і росквіту зямлі. Нездарма доўгі час у язычніцкай традыцыі яна адзначалася як Новы год.








      У старажытнай традыцыі кожны наступны год быў і старым і новым. Новым – у тым сэнсе, што ён распачынаў новы цыкл сельскагаспадарчых і земляробчых работ. Старым – таму што гэты цыкл ужо даўным-даўно быў замацаваны ў жыцёвым вопыце сваіх папярэднікаў ды і неаднаразова паўтарался пры жыцці цяперашняга працаздольнага пакалення. Зусім натуральна, што кожны новы год кожнае новае пакаленне людзей сутыкалася з нейкімі новымі, часам нечаканымі і непрадбачанымі, падзеямі, з’явамі, сітуацыямі і, вырашаючы іх, знаходзіла аптымальнае рашэнне. Аднак найпершай іх задачай было надзейнае замацаваннетрадыцыі з дапамогай дакладнай фіксацыі зместу і фармальных рамак абраду, яго сюжэтнай, сакральнай па характары станаўлення канвы. У хрысціанскай мадэлі ўспрыняцця і асэнсавання часу гэты асноватворны прынцып быў захаваны.
        Вясна, у параўнанні з іншымі парамі года, найбольш багата       абрадамі, звычаямі, рытуаламі, якія звязаны з працоўнай дзейнасцю чалавека, яго адвечнымі клопатамі аб ураджаі, дабрабыце сям’і, марамі і спадзяваннямі на лепшае будучае. Характар і змест веснавой абраднасці вызначаюць аграрна-бытавыя элементы і эстэтіка ўспрымання прыроды чалавекам.
         Адметнай асаблівасцю веснавога цыкла беларускага традыцыйнага календара з’яўляецца тое, што ў ім існуюць дзве самастойныя сістэмы вымярэнне часу. З аднаго боку, у календары захавалася першапачатковая, найбольш старажытная сістэма парадкавання часу, у аснове якой ляжыць храналагічныя (святочна-абрадавыя, штодзённа-пабытавыя) даты, і кожны наступны дзень мае сваё кола гаспадарчых рэгламентацый, звычаёвых і святочных абмежаванняў або прадпісанняў, свае парады і забароны, скіраваныя на сямейны дабрабыт, міжасабовае суладзе, здароўе чалавека або хатняй жывёлы. Нарэшцы ў ім занатаваны шматвяковы вопыт назіранняўза прыродай і адпаведна рознахарактарныя прадсказанні аб надвор’і або ўраджаі на блізкую і аддалёную перспектывы.
Наша дзяржава мае вялікую гістарычную спадчыну. Дзяржаўная палітыка шмат у чым накіравана на патрыятычнае выхаванне моладзі, бо асноўная задача нашай дзяржавы складаецца ў захаванні і аднаўленні матэрыяльных сведчанняў гістарычнай самабытнасці беларускага народа, неад'емнай часткай працэсу станаўлення суверэннай Беларусі, нацыянальнай самасвядомасці, адраджэнні гонару, за сваю Айчыну. Бо не сакрэт, што ў нашай дзяржаве знаходзіцца шмат помнікаў гісторыі і культуры.
У гісторыі нашай краіны шмат яркіх і гераічных старонак. У той жа час трэба заўважыць, што архітэктурныя помнікі знаходзяцца недалёка ад нас, гэта значыць на тэрыторыі нашага раёна. Важную ролю надае дзяржава ахове помнікаў гісторыі і культуры. Помнікам культуру, культуры памяць! Наш абавязак данесці маладому пакаленню гонар і спадчыну нашай дзяржавы. Пашырыць і паглыбіць веды падлеткаў і моладзі аб традыцыйнай культуры, гісторыка-культурнай спадчыне.
Некалькі год таму нарадзілася ідэя праводзіць у гэтых мясцінах святы, пабудаваныя на тых гістарычных падзеях, і зрабіць іх своеасаблівым брэндам раёна, каб прыцягнуць увагу трыстаў да нашых мясцін і іх мінуўшчыны. Мне прапанавалі разгледзіць гэту ідэю і зрабіць свята. Вывучыўшы і прааналізаваўшы дакументальныя, і літаратурныя матэрыялы я вырашыла зрабіць  свята пад назвай “Зялёныя святкі”.
     Упарадкаваць наша жыццё адпаведна неабходнасці змены рытмаў жыцця чалавека, стану яго душы – працоўнага, паўсядзённага, роздумнага, святочнага і т. п. – у гэтым бачыцца вялікае прызначэнне гадавой святочнай культуры. У беларусаў, на наша вялікае шчасце, хоць часам і ў падсвядомасці, асабліва ў людзей вёскі, захавалася адпаведнасць унутранага самаадчування чалавека натуральным рытмам прыроды, а таму мы можам упэўніна гаварыць аб узнаўленні святочнага народнага календара, асабліва калі за гэту святую справу з глыбокай павагай і разуменнем возьмуцца работнікі культуры.
         Ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі адна з вострых праблем – ахова і раціянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, экалагічнае выхаванне людзей.                                                                                     

З дапамогай свята “Зялёныя святкі”, я мяркую раскрыць асаблівасці яго рэгіянальнага характару, каб выхаваць у людзей беражлівых адносін да прыроды і далучыць падрастаючае пакаленне да Беларускай культуры, нацыянальнай спадчыны. Гэта свята дае магчымасць пазнаёміць людзей з разнастайным святам прыроды, арыентавацца ў гэтым свеце і ахоўваць яго.